Увечары 30 ліпеня ў адной з кватэр у Гродне знайшлі цела мужчыны і жанчыны, паведамляе Следчы камітэт.
Следства разглядае розныя версіі таго, што здарылася, у тым ліку версію пра тое, што 45-гадовы мужчына нанёс жонцы множныя ўдары, і ад атрыманых цялесных пашкоджанняў яна памерла. Пасля чаго ён, знаходзячыся ў ваннай, здзейсніў суіцыд.
Акрамя таго, у кватэры з пашкоджаннямі цела знайшлі іх 12-гадовую дачку, якую адвезлі ў бальніцу.
Згодна з папярэднімі звесткамі, муж і жонка збіраліся скасаваць шлюб і падзяліць сумесную маёмасць, яны пражывалі асобна.





