Укрінфарм

Укрінфарм

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 5 жніўня падпісаў указ аб узнагароджанні пяцёх украінскіх вайскоўцаў з 35-й брыгады марской пяхоты, якія загінулі ў ліпені на Данбасе ад абстрэлу прарасійскімі незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі.

Сярод узнагароджаных — медык Мікола Ільін, беларус паводле паходжання, грамадзянін Эстоніі.

Пасмяротна ўсе вайскоўцы адзначаныя ордэнам «За мужнасць» III ступені — за асабістую мужнасць і самаадданыя дзеянні, праяўленыя ў абароне дзяржаўнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

На Данбасе баевікі забілі ваеннага медыка-беларуса, які дапамагаў параненаму

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0