Фота Кацярыны Штукінай, kp.ru

Фота Кацярыны Штукінай, kp.ru

Спробы беларускіх уладаў вылепіць з Расіі вобраз ворага і з дапамогай гэтага дамагчыся палітычнага выніку выклічуць сумныя наступствы. Пра гэта папярэдзіў намеснік старшыні Рады бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў, перадае «РІА Навіны».

Па яго словах, расійска-беларускія адносіны сталі дробнай разменнай манетай у ходзе выбарчай кампаніі. «А далей хоць трава не расці або гары ўсё сінім полымем. Усё адно, разбярэмся з гэтымі рускімі. І гэта выклікае не толькі пачуццё крыўды, але гэта вельмі сумна», — сказаў Мядзведзеў.

Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка папракнуў Расію ў тым, што яна змяніла братэрскае стаўленне да рэспублікі на партнёрскае. Пры гэтым ён падкрэсліў, што краіны ўсё роўна застануцца найбліжэйшымі саюзнікамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0