Аляксандр Лукашэнка 4 жніўня звярнуўся з пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Яго выступ прысутныя ў зале дэпутаты парламента назвалі «магутным і эмацыйным», паведамляе «Мінск-Навіны».
— Гэта было ўсё вельмі магутна, моцна, эмацыйна, — распавёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Тэнгіз Думбадзэ. — І самае галоўнае: я, выйшаўшы адтуль, гляджу на гэта неба і Бога прашу, каб усё было мірна. І каб усе мы ўсвядомілі адно: што Беларусь — гэта наша зямля, наша краіна, і толькі разам мы, беларусы, можам выбудаваць годную дзяржаву, якая ў нас ужо ёсць. А калі ёсць памылкі, давайце разам іх вырашаць.





