У Магілёве на ўчастку №97 Кастрычніцкага раёна затрымалі назіральніка Андрэя Застрэлава, паведамляе mogilev.online.
Назіральніка затрымалі людзі ў цывільным і перадалі супрацоўнікам міліцыі. Застрэлава даставілі ў Кастрычніцкі РАУС. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай затрымання стала фатаграфія журнала акрэдытацыі назіральнікаў.





