Цэнтрвыбаркам Расіі не атрымліваў афіцыйнага запрашэння ад беларускіх калег для ўдзелу ў назіранні за выбарамі прэзідэнта Беларусі і прыняў рашэнне не накіроўваць туды сваіх назіральнікаў, каб не ставіць пад пагрозу іх здароўе і асабістую бяспеку з-за пагрозы заражэння каранавіруснай інфекцыяй, паведаміла ТАСС у аўторак старшыня камісіі Эла Памфілава.
Паводле яе слоў, расійскія назіральнікі, якія звычайна ўваходзяць у склад місіі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ, «сёлета таксама не маюць магчымасці прыбыць у Беларусі ў сувязі з тым, што БДІПЧ атрымала адпаведнае афіцыйнае запрашэнне беларускага боку з вялікім спазненнем».
«Разам з тым, ЦВК РФ не лічыць магчымым накіраваць у Беларусь сваіх прадстаўнікоў і ў складзе назіральнай місіі СНД, беручы пад увагу, мякка кажучы, вельмі спецыфічнае стаўленне кіраўніцтва Беларусі да каранавіруснай пандэміі», — дадала Памфілава.
«Я, як кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Расіі, не маю права ставіць пад пагрозу здароўе і асабістую бяспеку сваіх калегаў», — сказала на заканчэнне кіраўніца ЦВК Расіі.





