У аўторак, 4 жніўня, Святлана Ціханоўская пры ўдзеле Марыі Калеснікавай і Веранікі Цапкала наведваюць Слуцк і Салігорск. Мітынг у Слуцку павінен быў пачацца ў 17:30 (пляцоўка каля Гарадскога маладзёжнага цэнтра, вул. Леніна, 158).

Вакол плошчы з розных бакоў сабраліся каля 500 чалавек. Праз сагнаную тэхніку мітынг так і не пачаўся. Не адбылося без затрыманняў.

___________________________________

18:30

18:24

18:08 Сотні людзей па-ранейшаму ходзяць вакол пункта збору. Даішнікі перакрылі рух аўтобусаў.

Людзі разыходзяцца неахвотна. «Гэта мая зямля, і я нікуды не сыйду», — ледзь не плача пенсіянерка.

17:58

17:51 Тым часам стала вядомая, што каманда Ціханоўскай заявіла аб адмене мітынгу.

17:50 »Валера, што вы там стаіце. Давайце сюды падцягнемся ўсе», — дужыя мужчыны становяцца за спінамі жанчын, якія спрачаюцца з сілавікамі.

17:48 »Ганьба! Вы ў Слуцку жывяце, не ў Драздах!» — саромеюць АМАП пенсіянеркі.

17:44 Пачаліся затрыманні. Затрымалі фатографа «НН» Надзею Бужан, аднак праз некалькі хвілін адпусцілі.

17:30 Людзі вельмі негатыўна рэагуюць на працу камунальных службаў, якія перашкаджаюць правядзенню легальнага мітынгу.

Выглядае, што на пляцоўку сагналі ўсе камунальныя службы. На даху моладзевага цэнтра імітуюць рамонт, аварыйшчыкі корпаюцца ў люках, жанчыны-камунальніцы завіхаюцца ля клумбаў.

«Давайце вам дапамагу! Калі вы так кветкі садзілі, як перад 9 жніўня», — падлятае да іх мужчына.

«Усё, што ёсць у зелянгасе, усё звезлі сюды, ганьба», — смяюцца з пазапланавага добраўпарадкавання гараджане.

Купка мужчын абмяркоўвае выбары.

«Ну не ведаю, за каго галасаваць, няма годных», — кажа адзін.

«Ай Саша, цябе паслухаць, адзін Лукашэнка толькі нармальны, — рэзка абрубае яго Мікалай, які працуе ў ЖКГ, і абураецца: — Усё ЖКГ ужо датэрмінова прагаласавала. Так і будзем, як рабы, пры гэтай уладзе. Яны хочуць, каб іх любілі. Ды якая любоў тут? Мы не хочам вайны, хай сыдзе мірна!»

Калі аварыйная машына нарэшце з’язджае, натоўп праваджае яе апладысментамі.

Але радасць была нядоўгай.

«Дадзенае мерапрыемства незаконнае», — вяшчае ў мегафон міліцыя.

Нагадаем, раней у Слуцку на пляцоўцы, дзе 4 жніўня павінен адбыцца пікет Святланы Ціханоўскай, падагналі тэхніку — аўтавышкі, палівальную машыну і трактар.

Пляцоўку, дзе павінен праходзіць мітынг, агарадзілі турнікетамі.

На падыходзе да пляцоўкі стаяць трактар з кветкамі і палівальная машына. Прадстаўнікі «Зелянбуда» распавялі, што збіраюцца саджаць тут кветкі на клумбах.

Напярэдадні Слуцкі райвыканкам даслаў на імя даверанай асобы Ціханоўскай Мікалая Маслоўскага паведамленне аб тым, што правесці мітынг на заяўленай пляцоўцы не атрымаецца «ў сувязі з неабходнасцю правядзення тэрміновых будаўнічых работ».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?