Пра гэта заявіла прадстаўніца МЗС Расіі Марыя Захарава, піша ТАСС.

«Што тычыцца затрыманых у Беларусі расійскіх грамадзян, віна якіх нічым не даказаная, і таго спектакля, які вакол гэтага зладзілі, то мы іх у крыўду не дамо, і ў Мінску гэта выдатна ведаюць», — падкрэсліла дыпламат.

Сёння, падчас звароту з пасланнем да народа і парламента, Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў некаторыя канспіралагічныя версіі аб нядаўнім затрыманні ў Беларусі 33 членаў ПВК Вагнера. Паводле Лукашэнкі, за дыскусіяй, якая разгарнулася ў інтэрнэце ён назірае са здзіўленнем, бо высновы там робяцца дзіўныя. «Дайшлі да таго, што два прэзідэнты дамовіліся, — прывёў ён прыклад. — Гэта вельмі небяспечны і моцны сігнал. І ўсё гэта пра Стамбул, Венесуэлу, Афрыку і Лівію — хлусня. Гэтыя людзі (яны далі паказанні) былі накіраваныя адмыслова ў Беларусь. Каманда была — чакаць. Былі квіткі, набытыя на Стамбул, — гэта легенда, таму што, выязджаючы праз расійскую мяжу, ім трэба было прад'явіць і там, і тут, што яны ляцяць у Стамбул».

Пры гэтым Лукашэнка выказаў здзіўленне: навошта ляцець у Стамбул ці нейкую афрыканскую краіну праз Беларусь? «Бо прасцей было з Наварасійска, з Крыма ў рэшце рэшт. Махнуў — і там, у Стамбуле. Чаму праз Беларусь? А яшчэ мадней ў Лівію ці яшчэ кудысьці. Не слухайце гэтай хлусні», — заклікаў ён.

Ён падкрэсліў, што ў Беларусі дзейнічаюць пэўныя законы, і ў суседняй краіне пра іх добра ведаюць. «Закон ёсць закон. Падабаецца — не падабаецца, яго трэба выконваць. Ведаеш ты яго ці не ведаеш, ты будзеш адказваць усё роўна паводле закона. Мы па-чалавечы ставімся да гэтых хлопцаў, і ад гэтага атрымалі пэўны эфект: яны распавялі ўсё. Таму спыніце хлусіць і мясіць усякую мешаніну ў сродках масавай інфармацыі», — заявіў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0