У адным з двароў цэнтра Брэста з'явіўся стрыт-арт, прысвечаны 81-гадовай жыхарцы Гродна Галіне Філіпаўне Андрэйчык, якая стала знакамітай пасля размовы з Сяргеем Ціханоўскім у Гродне, піша Tut.by.

Графіці нанесена на сцяну аднаго з закінутых дамоў у цэнтры Брэста. Галіна Філіпаўна намаляваная з трыма кветкамі і нататнікам з цытатай з песні «Муры рухнуць».

Стрыт-арт — копія фатаграфіі партала Hrodna.life з пікету Святланы Ціханоўскай, які прайшоў у Гродне 23 ліпеня. Гарадзенка Галіна Філіпаўна Андрэйчык, нагадаем, 29 мая падчас пікету па зборы подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай расчуліла сваім выступам Сяргея Ціханоўскага.

Злева фатаграфія Hrodna.life. Калаж: Бинокль

Памятаеце, пра яе потым казаў Лукашэнка: «Праўда, на некаторых паглядзелі ў Гродне, так яны добра ўладкаваліся. «Лукашэнка дрэнны» — а самі жывуць у палацах! Нейкая 80-гадовая жанчына крычала. Даслалі мне фатаграфію: асабняк сына і яе асабняк на адной пляцоўцы. Чаго табе не хапае?»

Пенсіянерка з Гродна адказала Лукашэнку і БТ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0