«Сімвалы ніхто не забароніць і не забудзе. Мова застанецца падмуркам нашай незалежнасці», — заявіў Аляксандр Лукашэнка ў кароткай апеляцыі да пачуццяў патрыятычнай часткі выбарцаў у сваім пасланні народу і парламенту 4 жніўня.
Ён не ўдакладніў, пра якія сімвалы гаворка, а фразу пра мову вымавіў па-беларуску.





