Фота СК
Здарэнне адбылося вечарам 3 жніўня ў Путрышках, паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.
28-гадовы мужчына на аўтапоездзе МАЗ з паўпрычэпам- платформай, здзейсніў наезд на 12-гадовага хлопчыка, які рухаўся ў спадарожным напрамку на ровары.
Устаноўлена, што хлопчык рухаўся па тратуары, пасля чаго выехаў на праезную частку. Ад атрыманых у выніку ДТЗ цялесных пашкоджанняў ён памёр на месцы здарэння.
Следчыя звяртаюцца да грамадзян, якія сталі відавочцамі дадзенага ДТЗ, з просьбай паведаміць пра гэта ў аператыўна-дзяжурную службу УСК па Гродзенскай вобласці па тэлефонах 8 0152 724040, +37533 6211535 МТС, +37544 7545005 (кругласутачна) альбо па нумары 102.





