Здарэнне адбылося раніцай 3 жніўня ў вёсцы Кіршы, паведамляе 112.by.
На мясцовым прадпрыемстве па вытворчасці гафраўпакоўкі ў станку для рэзкі кардона была заціснутая левая рука рабочага.
Ратавальнікі пры дапамозе спецыяльнага інструмента дасталі руку мужчыны. Пасля агляду медыкамі пацярпелага даставілі ў бальніцу.





