Улада забіла парк Дружбы народаў на ўвесь тыдзень. Гэта азначае, што мітынг-канцэрт 6 жніўня ад каманды Ціханоўскай пад пагрозай.

На сайце адміністрацыі Савецкага раёна апублікаваны расклад канцэртаў:

3 жніўня — музычны праект «Класіка без межаў» (з 17.00 да 21.30)

4 жніўня — музычны праект «Класіка без межаў» (з 17.00 да 21.30)

5 жніўня — музычны праект «Класіка без межаў» (з 17.00 да 21.30)

6 жніўня — святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню чыгуначных войскаў (з 17.00 да 21.30)

7 жніўня — святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню будаўніка (з 17.00 да 21.30)

8 жніўня — музычны праект «Класіка без межаў» (з 17.00 да 21.30).

Нагадаем, вялікі мітынг-канцэрт Ціханоўскай у парку Дружбы народаў меў адбыцца ўвечары 6 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0