Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Пра гэта паведамляе прэс-служба «Беларусбанка»

Банк у супрацоўніцтве з кампаніяй «Сістэмныя тэхналогіі» і прадпрыемствам «Мінсктранс» рэалізуе праект аплаты праезду ў грамадскім транспарце сталіцы з дапамогай мабільнага прыкладання TIX.

Такі спосаб аплаты ўкаранілі ў маі для пасажыраў сталічных аўтобусаў №100 і №1, потым ва ўсіх трамваях.

Каб скарыстацца віртуальнай аплатай праезду, пасажыру неабходна спампаваць дадатак TIX і прывязаць да яго сваю банкаўскую карту: Visa, MasterCard, БЕЛКАРТ. Сэрвіс прадстаўлены на рускай, беларускай, англійскай і польскай мовах.

Мяркуецца, што да 1 верасня сэрвіс запрацуе на ўсім наземным грамадскім транспарце Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0