Расіяне, затрыманыя ў канцы ліпеня ў Беларусі, знаходзяцца ў не самай лепшай маральна-псіхалагічнай форме, распавёў консул амбасады РФ у Беларусі Кірыл Плятнёў у эфіры тэлеканала «Расія 1», піша «РІА Навіны».

«Мы, вядома, пастараліся падбадзёрыць расіянаў, але, павінен адкрыта сказаць, нашы суайчыннікі знаходзяцца ў не самай лепшай маральна-псіхалагічнай форме.

Яны не разумеюць, чаму ім інкрымінуюць сувязь з апазіцыйнымі лідарамі Беларусі, прозвішчы якіх большасць з іх ніколі не чулі», — сказаў консул.

Ён таксама адзначыў, што кожны з затрыманых з поўнай упэўненасцю заявіў расійскім дыпламатам, што мэтай уезду ў рэспубліку быў менавіта транзітны праезд. Канчатковай мэтай іх падарожжа была адна з дзяржаў у Лацінскай Амерыцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0