Здарэнне адбылося ў мінскай Лошыцы позна ўвечары, паведамляюць «Мінск-Навіны».
Мужчыны, знаходзячыся нападпітку, праз балкон лезлі ў кватэру на першым паверсе ў адным з дамоў на вул. Прушынскіх.
Аднак адбылося гэта на вачах участковага, які вяртаўся з працы дадому.
Напярэдадні ў Лошыцы ўжо быў аналагічны крадзеж. І гэтыя мужчыны па прыкметах вельмі былі падобныя да меркаваных зламыснікаў. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку, што прыехалі па паведамленні ўчастковага, затрымалі злодзеяў з доказамі злачынства.
Устаноўлены і іншыя эпізоды іх злачыннай дзейнасці.





