Трагедыя адбылася днём 30 ліпеня на чыгуначным перагоне Хлюсціна — Хлусава. Па словах машыніста, ён заўважыў мужчыну, які ішоў да чыгуначнага палатна. Кіроўца рэйкавага аўтобуса падаў некалькі гукавых сігналаў і скінуў хуткасць. Аднак загінулы не толькі не адышоў ад пуцей, але раптам ступіў на рэйкі. У выніку сутыкнення пешаход памёр на месцы здарэння, паведамляе міліцыя.
Загінулым аказаўся 62-гадовы жыхар Аршанскага раёна.





