Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў тэлефонную размову з міністрам замежных спраў Польшчы Яцэкам Чапутовічам. Гутарка адбылася па ініцыятыве польскага боку, паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

«Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмеркавалі шырокае кола пытанняў развіцця беларуска-польскага супрацоўніцтва, беларускія і польскія прапановы па рэалізацыі шэрагу рэгіянальных ініцыятыў. Уладзімір Макей праінфармаваў польскага калегу аб ходзе падрыхтоўкі да выбараў прэзідэнта Беларусі» — гаворыцца ў паведамленні.

Як паведамляе МЗС Польшчы, Яцэк Чапутовіч звярнуў увагу на неабходнасць вызвалення палітвязняў і пацвердзіў падтрымку з боку Польшчы незалежнасці Беларусі, умовай для ўмацавання якой з'яўляецца пастаянны дыялог улады і грамадства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0