Фота Сяргея Дзіндзікава
29 ліпеня 10-гадовы Іван Бакач пайшоў з дому. З сабой ён узяў толькі сіні заплечнік з рэчамі і двух хатніх катоў: дарослага шэрага і чорнае кацяня, піша kp.by.
Бабруйскія сілавікі пачалі ўзмоцнены пошук хлопчыка. Арыенціроўка выйшла нават у афіцыйным тэлеграм-канале.
Увечары 30 ліпеня ў міліцыі паведамілі, што хлопчык знайшоўся.
Падчас пошукавых мерапрыемстваў інспектар ІСН атрымаў інфармацыю, што Ваня знаходзіцца ў адным з прыватных дамоў у Бабруйску. З ім усё ў парадку.





