Увечары 29 ліпеня ў Мядзельскі РАУС паступіла паведамленне ад жыхара аграгарадка Нарач. Мужчына распавёў, што ягоны 9-гадовы сын, у якога аўтызм, адправіўся ў краму і знік, піша прэс-служба МУС.
Праваахоўнікі праверылі yайбліжэйшыя гандлёвыя кропкі, апыталі прадаўцоў і мінакоў. Пасля знойдзенага за кіламетр ад дому абутку 9-гадовага Жэні сумневаў не засталося: дзіця трэба шукаць у лесе, у якім ён нядаўна з бацькамі збіраў ягады.
Неўзабаве на лінію 102 патэлефанаваў кіроўца і паведаміў, што бачыў босага хлопчыка на дарозе. Гэта быў Жэня. Міліцыянты вярнулі бацькам дзіця, якое за некалькі гадзін адышло ад дому 10 кіламетраў.





