Кандыдат на пасаду прэзідэнта Беларусі Святлана Ціханоўская ў інтэрв'ю Lenta.ru падзялілася меркаваннем пра беларусізацыю і рускую мову.

Яна выступіла за пашырэнне выкарыстання беларускай мовы і культуры. «Але ў нас можа быць права выбару. Калі чалавеку зручней размаўляць па-руску, то мы не павінны яго прымушаць размаўляць па-беларуску. Але гэта не значыць, што мы не павінны папулярызаваць родную мову», — сказала Ціханоўская і дадала, што прэзідэнт хоць часам павінен гаварыць па-беларуску.

На пытанне пра тое, ці павінна руская мова захаваць статус дзяржаўнай, яна адказала, што гэта павінны вырашаць народ на абмеркаванні ці рэферэндуме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0