Падставай для абвяржэння стала інфармацыя, якая прайшла ў СМІ, са спасылкай на справаздачу дэпартамента экспартнага кантролю МЗС Румыніі, з указаннем, што «ў студзені-сакавіку 2020 года Беларусь паставіла ў ЗША транзітам праз Румынію боепрыпасы на 1,42 млн еўра».

«Дзяржкамваенпрам як рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, які адказвае за распрацоўку і рэалізацыю асноўных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з замежнымі дзяржавамі і экспартнага кантролю, афіцыйна заяўляе, што Рэспубліка Беларусь ніякіх паставак боепрыпасаў, у тым ліку для паляўнічай і спартыўнай зброі, у Злучаныя Штаты Амерыкі ў 2020 годзе не ажыццяўляла», - гаворыцца ў паведамленні на сайце ДВПК.

Пры гэтым у Камітэце адзначылі, што «калі б такія пастаўкі і ажыццяўляліся, то гэта ні ў якай меры не супярэчыла б забаронам і абмежаванням на пастаўкі ўзбраенняў, якія ўводзяцца рэзалюцыямі Савета Бяспекі ААН, якія Беларусь няўхільна выконвае». «Наколькі нам вядома, у дачыненні да дзяржаў-сябраў ЕС і ЗША Савет Бяспекі ААН санкцый не ўводзіў», - дадалі ў ведамстве.

Там таксама падкрэслілі, што «ўсе пастаўкі ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі ажыццяўляюцца беларускім бокам у строгай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і міжнароднымі абавязацельствамі».

У Камітэце таксама заявілі, што ў Рэспубліцы «створана надзейная сістэма экспартнага кантролю, якая дазваляе эфектыўна прадухіляць любыя спробы незаконных паставак узбраенняў і ваеннай тэхнікі, уключаючы лёгкую і стралковую зброю».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0