У красавіку 2020 года 65-гадовы гарадзенец прынёс у абменнік купюру €1000, якая засталася яму ў спадчыну ад бацькі. У банку зразумелі, што банкнота падробленая — аказалася, гэта $1000 Зімбабвэ. Распачалі крымінальную справу, паведамляе міліцыя. Мужчыну, які рабіў фальшыўкі, знайшлі.

Эксперты высветлілі, што грошы гарадзенца — купюра Зімбабвэ $1000 2007 года. Ашуканцы змянілі найменне банка і назву валюты, выдаліўшы частку першапачатковых рэквізітаў, а затым дадалі тэкст і малюнак на камп'ютары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0