Пра незвычайны выпадак паведамляе мясцовае выданне vdobrushe.by.

Кіроўца таксі Аляксандр кажа, што за пяць гадоў працы гэта першы выпадак, калі пасажыру прыйшлося аказваць першую дапамогу і прымаць для гэтага экстранныя меры.

Замова паступіла з аграгарадка Жгунь. Жанчына паведаміла, што ёй трэба ехаць у добрушскую паліклініку да доктара на агляд. У размове паскардзілася на болі ў вобласці жывата. Калі яна падышла да машыны, Аляксанр пабачыў, што жанчына на вялікім тэрміне цяжарнасці.

У дарозе пасажырцы стала горш, яна папрасіла ехаць хутчэй. Таксі рухалася з уключанай аварыйнай сігналізацыяй па сустрэчнай паласе, іншыя транспартныя сродкі саступалі дарогу. Абышлося без здарэнняў.

Даехалі да бальніцы, насустрач выбеглі медработнікі. Яны і вырашылі прымаць роды ў пацыенткі проста ў машыне. Аляксандр пры гэтым хоць і не прысутнічаў, але шчыра перажываў за вынікі, стоячы побач з аўтамабілем.

Нават час з'яўлення дзіцяці на свет запомніў: 12 гадзін 7 хвілін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0