Увесну жыхар Смаргонскага раёна спальваў на сваім дачным участку смецце. Моцны вецер распаўсюдзіў полымя вогнішча на суседнія гаспадарчыя пабудовы і нежылы дом. На землях сельгаспрызначэння на плошчы 40 тыс. кв м выгарэла сухая расліннасць, паведамляе kraj.by.

Памер нанесенай навакольнаму асяроддзю шкоды перавысіў 17 тыс. рублёў.

Згодна з заключэннем раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, прычынай пажару стала парушэнне дачнікам правілаў бяспекі пры развядзенні вогнішча. Пракурор Смаргонскага раёна прад'явіў да яго пазоў у інтарэсах дзяржавы.

Суд Смаргонскага раёна задаволіў патрабаванні пракурора — з адказчыка з улікам яго матэрыяльнага становішча спагнаныя ў кошт кампенсацыі шкоды 12,9 тыс. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0