Кіраваць пасольствам ЗША ў Беларусі да прыбыцця амбасадара Джулі Фішар будзе Джэфры Джук, гаворыцца ў паведамленні дыпмісіі.

«Джэфры Джук зараз з'яўляецца павераным у справах ЗША ў Беларусі. Калі ў Мінск прыбудзе амбасадар, Джук застанецца ў краіне і зойме пасаду намесніка кіраўніка дыпламатычнай місіі», - праінфармавала амбасада.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у пачатку мая афіцыйна вылучыў кандыдатуру намесніка памочніка дзяржсакратара Джулі Фішар на пасаду пасла ў Мінску.

Джэфры Джук — аўтар некалькіх кніг па міжнароднай палітыцы і ведае пяць моў: французскую, нямецкую, іспанскую, харвацкую і рускую. Ён жанаты і выхоўвае дваіх дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0