Балгарыя падоўжыць рэжым надзвычайнай эпідэміялагічнай сітуацыі да канца жніўня. Пра гэта ў панядзелак на брыфінгу паведаміў прэм'ер-міністр краіны Бойка Барысаў, піша ТАСС.

«Эпідэміялагічная сітуацыя неспрыяльная, прынятае рашэнне, і міністр аховы здароўя выпусціць распараджэнне аб працягу надзвычайнай эпідэміялагічнай сітуацыі на адзін месяц», - паведаміў кіраўнік урада.

Апроч таго, у Балгарыю пры наяўнасці адмоўнага тэсту на каранавірус, зробленага не раней за 72 гадзіны перад перасячэннем мяжы, будуць дапушчаныя турысты з Малдовы, Ізраіля, Сербіі, Кувейта і Паўночнай Македоніі.

Атрымліваецца, што для беларусаў адносна не дарагая Балгарыя гэтым летам канчаткова закрыта.

За апошнія суткі ў Балгарыі выяўлена 115 выпадкаў каранавіруса, на 74 менш за дзень раней. Усяго з пачатку пандэміі 10 427 выпадкаў. Усяго за час эпідэміі ў краіне зафіксавана 340 смяротных выпадкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0