Прадстаяцель РПЦ патрыярх Кірыл заклікаў ігуменню Маскоўскага Пакроўскага манастыра ігуменню Феафану (Міскіну) прадаць лімузін Mercedes Benz S-класа, паведаміў у сваім телеграм-канале кіраўнік Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ Уладзімір Легойда, перадае svoboda.org.

Раней расійскае выданне «Адкрытыя медыя» выявіла, што яе аўтамабіль можа каштаваць $132 тысячы. 

Фота: Маскоўская гарадская епархія Рускай Праваслаўнай Царквы.

Фота: Маскоўская гарадская епархія Рускай Праваслаўнай Царквы.

Феафана ўжо 25 гадоў узначальвае Пакроўскі жаночы манастыр на Таганскай, дзе знаходзяцца мошчы шанаванай у РПЦ святой Матроны Маскоўскай. Яна кіруе праваслаўнай гімназіяй у Троіца-Лыкаве і некалькімі гасцініцамі, якія належаць царкве.

З таго часу, як яна стала настаяцельніцай Пакроўскага манастыра, у яе асабістым аўтапарку змяніліся як мінімум чатыры Mercedes-Benz, вынікае з дадзеных ДІБДР, з якімі азнаёміліся «Адкрытыя медыя». Спачатку яна ездзіла на параўнальна бюджэтных мадэлях, але ў 2011 і ў 2016-м купляла сабе прэстыжны Mercedes-Benz S500 4MATIC.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0