«Прывітанне, Орша! Вітаю вас, сябры! Я хачу сказаць некалькі слоў тут, у Воршы (менавіта так прамовіла Святлана — заўв. НН), па-беларуску. Таму што гэты горад беларусы заўсёды згадваюць з гонарам. Нас падзяляюць на захад і ўсход, нас падзяляюць, каб раз'яднаць, але ва ўсіх нас адзіная мэта — новыя, сумленныя выбары. Мы паедзем па ўсёй краіне, і мы ўбачым уласнымі вачыма, і мы пацвердзім 9 жніўня, што жыве Беларусь!» — прамовіла Святлана, удзельнікі пікета падхапілі: «Жыве!». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0