Мінэнерга Расіі распрацавала і накіравала ва ўрад «дарожную карту» «Развіццё вадароднай энергетыкі ў Расіі» на 2020-2024 гады, піша РБК. Вырабляць вадарод могуць «Расатам», «Газпром» і НОВАТЭК.

Расія плануе вырабляць і экспартаваць вадарод у сувязі з сусветным трэндам на адмову ад вуглевадароднай энергетыкі праз яе негатыўны ўплыў на клімат і экалагічную сітуацыю, як вынікае з тлумачэння да «дарожнай карты». Пакуль што гэты трэнд стварае пагрозу для энергабяспекі Расіі — аднаго з найбуйнейшых пастаўшчыкоў нафты, газу і вугалю ў свеце. Ужо з наступнага года ўрад Расіі мае намер фармаваць рэпутацыю Расіі як пастаўшчыка вадароду, які з'яўляецца адной з альтэрнатыў традыцыйным энерганосьбітам, тлумачыцца ў дакуменце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0