Беларускі баяніст Віталь Варанко выпусціў кліп «Бацька». 

«Бацька, родны наш бацька, бульба з табою, з народнай любоўю. Апладзірую стоя супергерою», — бадзёра спявае артыст у кукурузным полі. Ён дзякуе кіраўніку краіны за дарогі, чысціню і мірнае неба над галавою.

Віталь расказаў «Нашай Ніве», што запісаць песню было яго ідэяй.

«Я проста гляджу на гэту сітуацыю і бачу: наогул ніхто не падтрымлівае нашага прэзідэнта. І вырашыў падтрымаць. Гэта асабіста маё меркаванне, яно ніколі і не мянялася па сутнасці. Я шмат дзе пабываў: паўсюль ёсць свае праблемы. Заўсёды прыемна вяртацца дадому. Усё мірна, спакойна.

Так, я не стаў алігархам. Езжу на старой машыне, жыву на здымнай кватэры, але працягваю займацца творчасцю і сам сябе раблю. Перш чым супраць кагосьці выступаць трэба думаць пра тое, што робіце вы», — лічыць артыст.

Скрыншот з відэа

Скрыншот з відэа

За дзве гадзіны кліп сабраў дзясяткі абуральных каментароў.

«У кожнага ёсць сваё меркаванне, я яго паважаю, — спакойна ставіцца да рэакцыі аўдыторыі Віталь. — Калі ад мяне адвярнуцца ці зненавідзяць нейкія сябры, значыць такія і сябры. Я застаўся музыкантам».

Два гады таму баяніст, дарэчы, выступаў перад Лукашэнкам. Сыграў яму «Жыве-жыве ў гэтым доме Галіна», ды так, што прэзідэнт падпяваў.

«Гэта маёй мамы любімая песня, бо яе так завуць, — патлумачыў Віталь той выбар рэпертуару. — Я яе спяваю на ўсіх карпаратывах, яна ўсім заходзіць. Падумаў, значыць, і тут зойдзе».

Чытайце таксама

Лукашэнка падпяваў «Живет-живет в этом доме Галина». А міністр культуры з віцэ-прэм'ерам пасаромеліся ВІДЭА

Віталь Варанко, які граў для Лукашэнкі на баяне, стаў удзельнікам «Дома-2» ВІДЭА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?