Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

У выходныя па вуліцах Мінска паедзе вайсковая тэхніка. Гэта падрыхтоўка да Дня паветрана-дэсантных войскаў. Само свята 2 жніўня (нядзеля), але асноўныя гулянні ў сталіцы пройдуць на дзень раней (г.зн. у суботу), паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал Міністэрства абароны.

2 жніўня ў Беларусі адзначаць 90-годдзе паветрана-дэсантных войскаў.

У Мінску асноўныя гулянні пройдуць 1 жніўня з 10.00 да 14.00. Месца: праспект Пераможцаў ля Палаца спорту. У праграме будуць удзельнічаць вайскоўцы сіл выратавальных аперацый.

Напрыклад, вайскоўцы будуць дэсантавацца з верталёта на зямлю і ў Свіслач, пакажуць заняткі па рукапашным боі і баявыя эпізоды.

Механікі-кіроўцы БТР прадэманструюць «вальс машын на вадзе». Яшчэ будзе выстава тэхнікі, узбраення, формы адзення.

Мінабароны папярэджвае, што ў горадзе з'явяцца калоны ваеннай і спецыяльнай тэхнікі. Яны будуць рухацца па дарогах для падрыхтоўкі да свята, а потым вяртацца назад.

25 ліпеня тэхніка прыбудзе ў Мінск. Рух перакрывацца не будзе;

26 ліпеня з 19.00 да 22.00 — рэпетыцыя ля Палаца спорту. Тэхніка будзе рухацца з 18.00 па такім маршруце: Калодзішчы —МКАД — праспект Пераможцаў — Палац спорту.

 Вяртанне — тым жа шляхам. Рух аўтамабільнага транспарту абмяжуюць.

Як вайскоўцы і тэхніка будуць вяртацца назад 1 жніўня, паведамяць пазней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0