Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, спаслаўшыся на складаную эпідэміялагічную абстаноўку, зменшыла колькасць назіральнікаў. У асноўны дзень галасавання — да пяці чалавек на ўчастак, падчас датэрміновага галасавання — да трох. Гэта значыць, што як мінімум траціна тых, хто ўжо зарэгістраваўся, не трапіць на ўчасткі.

Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Чытайце: Ярмошына не пусціць на ўчасткі мінімум траціну ўжо зарэгістраваных назіральнікаў

Прадстаўнікі ініцыятывы «Сумленныя людзі», якая заклікала людзей актыўна запісвацца ў назіральнікі, запэўніваюць, што такі ход ЦВК не стаў нечаканасцю.

«Мы думалі, што яны могуць так зрабіць, але спадзяваліся на іншае, — кажа прадстаўнік ініцыятывы Аляксандр Хоміч. — Да сённяшняй раніцы ў ЦВК не было фармальных прычын адмовіць назіральнікам.

Усё робіцца для таго, каб выбары прайшлі як мага больш непразрыста. Не будзе міжнародных і незалежных назіральнікаў, толькі прадузятыя».

Зараз «Сумленныя людзі» ўносяць невялікія папраўкі ў сваю стратэгію. У найбліжэйшы час яны агучаць падрабязны план дзеянняў.

«Мы ўсё адно збіраемся пакрыць назіральнікамі ўсе ўчасткі. Магчыма, будуць менш дакладныя дадзеныя. Мы будзем заставацца ў прававым полі. Ёсць магчымасць назіраць і без фізічнага доступу да ўчастка».

Праз «Сумленных людзей» заяўкі ў назіральнікі пакінулі ўжо больш за 10 тысяч чалавек. Пасля сённяшняй заявы Ярмошынай — наплыў ахвотных.

У ініцыятыве кажуць, што ў іх гатовы механізмы і мабільныя дадаткі, з дапамогай якіх будуць адсочваць яўку і ход галасавання. Цяпер тэсціруюць платформу для анлайн-галасавання.

«Назіральнікам па сутнасці стане кожны», — тлумачаць.

«Сумленныя людзі» вядуць таксама перамовы, каб усталяваць на ўчастках камеры відэаназірання, з якіх будзе весціся анлайн-трансляцыя. Грошы і падрадчыкі ёсць — пытанне толькі, ці дазволіць ЦВК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?