Адвакату Сяргея Ціханоўскага Віктару Мацкевічу стала вядома, што пасля выхаду з карцара Ціханоўскага зняволеныя ў яго ранейшай камеры адмовіліся з ім знаходзіцца, паколькі ў СІЗА прайшла лжывая інфармацыя пра яго нібыта так званы «нізкі сацыяльны статус». Блогеру сказалі, што ён гэта павінен абвергнуць, а менавіта, каб хтосьці са злачыннага свету звонку пацвердзіў, што гэта не так, распавёў Tut.by Віктар Мацкевіч.

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

— Зараз Сяргей утрымліваецца ў двухмеснай камеры і знаходзіцца ў адноснай бяспецы. Але гэтая хлусня можа яму сур'ёзна нашкодзіць і ставіць яго ў слабае становішча. Пра гэта я інфармаваў начальніка СІЗА і прасіў урэгуляваць гэтую сітуацыю. Аднак да мяне працягвае даходзіць інфармацыя, што гэтыя абсурдныя чуткі па-ранейшаму распаўсюджваюцца ў СІЗА. Сяргей зараз пазбаўлены волі і сам адказаць не можа. Да злачыннага свету ніхто звяртацца не збіраецца. Таму кажу я як яго адвакат: любыя выдумкі падобнага кшталту з'яўляюцца няпраўдай, павінны прыпыніцца. Інакш ёсць падставы лічыць, што такім чынам на Ціханоўскага ціснуць, — сказаў Мацкевіч.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?