Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў недапушчальнасць карупцыі, барацьба з якой, як ён сцвярджае, будзе працягвацца. Сюжэт паказалі ў эфіры СТБ.

«Карупцыя — гэта ржа, якая раз'ядае не толькі эканоміку, але і грамадства, увесь уклад, у якім мы жывём і які стварылі. Гэта прыніжэнне чалавека. І я не хачу, каб Беларусь пагрузілася ў гэтую бездань», — сказаў Лукашэнка.

«Усе ў свеце ацанілі Беларусь як краіну з самай нізкай у свеце карупцыяй. Усе! І да нас прыйшлі сюды, з Расіі вяртаюцца, кідаюць бізнэс, ідуць да нас. У нас не трэба плаціць хабар для таго, каб да кагосьці ў кабінет зайсці. Калі нехта хоча інакш — я не ваш прэзідэнт. І вы не галасуйце за мяне», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0