Прызначаныя новыя ўпаўнаважаныя прадстаўнікі кіраўніка дзяржавы ў Гомельскай і Гродзенскай абласцях. Адпаведнае распараджэнне Лукашэнка падпісаў 7 ліпеня, паведамляе БелТА.
Упаўнаважаным прадстаўніком кіраўніка дзяржавы ў Гомельскай вобласці прызначаны першы намеснік прэм'ер-міністра Мікалай Снапкоў. Прадстаўляць Лукашэнку ў Гродзенскай вобласці ўпаўнаважаны намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Субоцін.
Аляксандр Лукашэнка таксама вызваліў Леаніда Анфімава і Уладзіміра Дворніка ад выканання абавязкаў упаўнаважаных прадстаўнікоў кіраўніка дзяржавы адпаведна ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях.