У Tut.by паступіла інфармацыя, што ў сувязі з COVID-19 частку наступнага семестра студэнты БДУ будуць вучыцца дыстанцыйна.
Паводле інфармацыі студэнтаў, у ВНУ абмяркоўваюць дыстанцыйную вучобу з верасня па лістапад. У прэс-службе ўніверсітэта просяць не прыспешваць падзеі.
- Казаць пра тое, як будзе арганізаваны адукацыйны працэс у новым навучальным годзе, рана. Наперадзе яшчэ два месяцы, — адзначылі ў прэс-службе галоўнай ВНУ краіны. - Спадзяёмся, што станоўчая дынаміка эпідэміялагічнай сітуацыі захаваецца, і мы вернемся да традыцыйных формаў навучання.
Адно вядома дакладна: у новым семестры ва ўніверсітэце плануюць захаваць практыку правядзення лекцый у малаколькасных групах, а таксама пашыраць вопыт правядзення заняткаў з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій на Адукацыйным партале БДУ.