На сайце генпракуратуры з'явілася інфармацыя пра тое, што апошнім часам у інтэрнэце, у тым ліку тэлеграм-каналах, распаўсюджваюцца ананімныя заклікі да ўдзелу 3 жніўня 2020 года ў «пробнай агульнанацыянальнай забастоўцы» працягласцю 2,5 гадзіны для выражэння патрабаванняў аб вызваленні палітзняволеных, а таксама справядлівасці выбарчага працэсу. Насамрэч пра такія заклікі нічога не вядома.

Паводле Генпракуратуры карыстальнікам «у безапеляцыйнай форме даводзіцца загадзя лжывая, скажоная інфармацыя адносна свабоды і беспакаранасці падобных дзеянняў».

У ведамстве запэўніваюць, што адсутнасць работніка на працы без паважнай прычыны можа прывесці да дысцыплінарнай адказнасці.

Разам з тым у Генпракуратуры нагадалі, што работнікі маюць права на страйк. Аднак рашэнне аб правядзенні забастоўкі павінна быць прынята з захаваннем устаноўленай Працоўным кодэксам працэдуры на сходзе ці канферэнцыі работнікаў прадпрыемства (арганізацыі). Аб страйку прадстаўнічы орган работнікаў абавязаны паведаміць наймальніка ў пісьмовай форме не пазней за два тыдні да яго пачатку.

Ведамства заклікае беларусаў узважана і канструктыўна падыходзіць да рэалізацыі права на свабоднае выказванне меркавання, «не паддавацца безадказным заклікам і ананімнай правакацыі, а таксама ўчынкам, здольным нанесці шкоду працоўным правам і інтарэсам грамадзян».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0