Стрыечны пляменнік прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна Раман Пуцін узначаліў партыю «Народ супраць карупцыі». Рашэнне было прынята на з'ездзе партыі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Раман Пуцін. Фота: Вікіпедыя

Раман Пуцін. Фота: Вікіпедыя

Пуцін быў абраны шляхам таемнага галасавання старшынёй і лідарам партыі на пяць гадоў.

Раман Пуцін — прадпрымальнік, сын стрыечнага брата прэзідэнта РФ Ігара Пуціна. Раней ён быў аператыўнікам ФСБ і дарадцам губернатара Новасібірскай вобласці на грамадскіх пачатках.

У маскоўскае аддзяленне партыі ён уступіў 21 чэрвеня 2020 года. 

У 2017 годзе партыя «Народ супраць карупцыі» вызначылася тым, што ў некалькіх рэгіёнах выставіла кандыдатамі на губернатарскіх выбарах былых саслужбоўцаў Пуціна.

Гучала меркаванне, што гэта партыя-спойлер, створаная ў процівагу фонду Аляксея Навальнага, які займаецца выкрыццём карупцыі ў вышэйшых эшалонах расійскай улады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0