Трэці ўзровень эпідэміялагічнага папярэджання абвешчаны ў хашуне Урад-Чжунці ў аўтаномным раёне Унутраная Манголія на поўначы Кітая з-за выяўлення пацыента з падазрэннем на бубонную чуму, пішуць інфармагенцтвы.

Паведамляецца, што ў суботу ў бальніцу горада Баян-Нур паступіў пацыент з падазрэннем на наяўнасць бубоннай чумы. У сувязі з гэтым у нядзелю было вырашана абвясціць трэці ўзровень папярэджання па прафілактыцы, які будзе дзейнічаць да канца года.

«Цяпер існуе пагроза пашырэння чумы, просім насельніцтва строга трымацца патрабаванняў па прафілактыцы эпідэміі», — гаворыцца ў пастанове, апублікаваным агенцтвам «Сіньхуа».

Улады рэкамендавалі не паляваць на дзікіх жывёл, пры выяўленні выпадкаў захворвання або падазрэнні на захворванне неадкладна паведамляць.

Раней пісалі, што чуму выявілі на захадзе Манголіі ў рэгіёне, які мяжуе з расійскай Рэспублікай Алтай. Захварэлі два чалавекі. У прэс-службе пасольства РФ ва Улан-Батары заявілі, што ўлады Манголіі адразу прынялі неабходныя меры, прычын для турбот няма.

Хвароба пашыраецца сысунамі роду суркоў, якіх жыхары Манголіі, нягледзячы на забароны, ядуць. Заразіцца можна таксама разбіраючы тушу, аднак гэта адзінкавыя выпадкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0