Колькасць новых выпадкаў COVID-19 на Філіпінах упершыню з пачатку эпідэміі склала больш за дзве тысячы за суткі, паведамляе Міністэрства аховы здароўя краіны, піша ria.ru.

Паводле яго звестак, за апошнія 24 гадзіны былі пацверджаныя 2 434 выпадкі інфікавання. Агульная колькасць заражаных дасягнула 44 254 чалавек.

«У сувязі з тым, што ў краіне працягваюць змякчаць каранцінныя меры, сённяшні прырост можа быць звязаны з павелічэннем кантактаў сярод насельніцтва», — гаворыцца ў паведамленні Мінздароўя.

Акрамя таго, за дзень пацвердзілі сем смяротных зыходаў. Усяго з пачатку эпідэміі на Філіпінах памерлі 1297 пацыентаў з COVID-19. Адзначаецца, што вылечыліся 11 942 захварэлыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0