Наведваць лес часова забаронена ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці. Абмежаванні на наведванні дзейнічаюць у трох раёнах Гродзенскай вобласці: Астравецкім, Ашмянскім і Смаргонскім, а таксама ў двух раёнах Мінскай вобласці — Вілейскім і Маладзечанскім, паведамляе БелТА.

Абмежаванні ўводзяцца ў выпадку высокага класа пажарнай небяспекі і здымаюцца пры стабілізацыі становішча.

Парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфяніках альбо забароны на іх наведванне цягне папярэджанне або штраф у памеры да 25 базавых велічынь (1 БВ — Br27).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0