Паведамленне аб пажары ў кватэры на вуліцы Дзяржынскага ў Гродне паступіла ратавальнікам каля 01:14 ночы 5 ліпеня, паведамляе МНС Гродзеншчыны.

У жылым пакоі на ложку знойдзены загінулы гаспадар. У выніку пажару знішчана маёмасць у жылым пакоі, закураныя сцены і столь. Прычына пажару высвятляецца.

З вышэйшых паверхаў работнікі МНС эвакуіравалі 21 чалавека.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0