Новую хвалю каранавіруснай інфекцыі варта чакаць у лістападзе — снежні. Пра гэта заявіў экс-кіраўнік сусветнага прафсаюза дактароў WMA прафесар Леанід Эйдэльман, піша ria.ru.
Па словах Эйдельмана, да новай хвалі захворвання трэба сур'ёзна рыхтавацца, бо яна можа быць ускладненая сезонным выбухам ВРВІ з падобнымі на COVID-19 сімптомамі.
«Трэба разумець, што ў лістападзе — снежні будзе рост, як штогод, рэспіраторных захворванняў. Таму будзе цяжка адрозніць хворых, якія кашляюць, чхаюць, ад тых, у каго COVID-19. У гэтым вялікая праблема», — сказаў доктар.
На яго думку, восеньская хваля каранавіруснай інфекцыі будзе значнейшая за вяснова-летнюю ў сувязі з адменай каранцінных абмежаванняў.