Цела расійскага вайскоўца знайшлі на здымнай кватэры ў армянскім горадзе Гюмры, у якім размешчана расійская ваенная база, паведамляюць расійскія СМІ.
«Па-за тэрыторыяй вайсковай часці быў знойдзены вайсковец кантрактнай службы 102-й расійскай ваеннай базы, які знаходзіўся на здымнай кватэры ў пазаслужбовы час», — гаворыцца ў паведамленні.
Прыкмет гвалтоўнай смерці выяўлена не было. Паводле папярэдніх звестак, прычынай смерці вайскоўца сталі «асабістыя абставіны».
Завялі крымінальную справу па артыкуле «давядзенне да самагубства».





