На Дзень Незалежнасці ў Гомелі затрымалі траіх актывістаў, паведамляе Вясна.
На Цэнтральным гомельскім пляжы, куды людзей клікалі прыходзіць да 12.00, затрымалі Аляксея Раманава. Да актывіста падышлі міліцыянеры і папрасілі прайсці з імі ў службовую машыну. Раманава даставілі ў Цэнтральны РАУС. Праз некаторы час туды выклікалі хуткую дапамогу, таму што мужчыну стала дрэнна.
Каля 14.00 на выхадзе з дому была затрыманая Святлана Нарскіна. Яе даставілі ў аддзел міліцыі на Мазурава, 10 для правядзення з ёй размовы.
Таксама ўчора стала вядома пра затрыманне фельчара «хуткай», актывісткі каманды «кандыдатаў пратэсту» Алены Давыдавай.
Каля дамоў некаторых актывістаў дзяжурыла міліцыя.





