Паводле звестак праваабаронцаў, па ўсёй краіне ў Дзень Незалежнасці затрымалі мінімум 17 чалавек, якія выйшлі на вуліцы, каб выказаць сваю нязгоду з дзеяннямі ўладаў у рамках цяперашняй выбарчай кампаніі. Толькі ў Брэсце затрымалі сем чалавек.
Паводле афіцыйных даных МУС, 3 ліпеня на тэрыторыі краіны адбылося 361 святочнае мерапрыемства, у якіх узялі ўдзел каля 300 тысяч чалавек. Надзвычайных сітуацый і здарэнняў у месцах правядзення масавых мерапрыемстваў не было.
«Разам з тым зафіксаваныя адзінкавыя факты парушэння грамадскага парадку па-за месцамі правядзення святочных мерапрыемстваў. У асноўным гэта дробнае хуліганства, парушэнне патрабаванняў закона аб масавых мерапрыемствах. У асобных выпадках затрыманых за ўчыненне супрацьпраўных дзеянняў дастаўлялі для разбору ў органы ўнутраных спраў», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.





