Былы памочнік Ганны Канапацкай Дзяніс Ціханенка ў сваім фэйсбуку звярнуў увагу на несупадзенне колькасці заяўленых подпісаў, нібыта сабраных за Канапацкую ў Брэсце, з фактычнай колькасцю подпісаў, прызнаных ЦВК.

Нагадаем, раней Канапацкая ўжо трапляла ў падобную сітуацыю. Канапацкая хвалілася, што сабрала на БелАЗе 8000 подпісаў. Але ва ўсёй Міншчыне ў яе было толькі 811 подпісаў. А ва ўсім Жодзіне за Канапацкую ўсяго 83 подпісы.

Таксама Канапацкая заяўляла, што на трох пікетах у яе падтрымку толькі за адзін дзень нібыта сабралі больш за тысячу подпісаў.

Хоць у афіцыйных звестках ЦВК Канапацкай залічылі па ўсёй Брэсцкай вобласці 636 подпісаў, з іх толькі 271 — у Брэсце.

«Аня, што з табой здарылася? Ты за год сваёй хлуснёй і неабдуманымі ўчынкамі знішчыла ўсё, што да гэтага было зроблена. Навошта? Які кошт тваёй хлусні?» — піша колішні паплечнік Канапацкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0