Колькасць выпадкаў заражэння каранавіруснай інфекцыяй у свеце перавысіла 11 млн.

Найбольшая колькасць выпадкаў захворвання COVID-19 зафіксавана ў ЗША (2,79 млн заразіліся). Следам ідуць Бразілія (1,5 млн) і Расія (666,9 тыс.). На чацвёртым месцы па колькасці тых, хто захварэў, знаходзіцца Індыя (625,5 тыс.), замыкае пяцёрку лідараў Перу (295,6 тыс.).

Праз каранавірус ва ўсім свеце памерлі больш за 524,5 тыс. чалавек. Больш за ўсё смерцяў зафіксавана ў ЗША, дзе праз COVID-19 памерлі 129,4 тыс. чалавек. На другім месцы па гэтым паказчыку знаходзіцца Бразілія — ​​61,8 тыс., на трэцім Вялікабрытанія — 44,2 тыс. памерлых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0