У суботу, 4 ліпеня, у Расіі ў адпаведнасці з указам прэзідэнта Уладзіміра Пуціна ўступілі ў сілу папраўкі ў Канстытуцыю. Абноўлены тэкст Канстытуцыі Расіі апублікаваны на афіцыйным партале прававой інфармацыі.
Галасаванне за папраўкі да Канстытуцыі Расіі праходзіла з 25 чэрвеня па 1 ліпеня, яўка склала каля 65%.
Папраўкі дазваляюць Пуціну зноў балаціравацца на пасаду прэзідэнта ў 2024 годзе — ён тэарэтычна зможа заставацца ва ўладзе да 2036 года.





